„Фіналісіма”: Зборная Аргенціны разграміла каманду Італіі

Зборная Аргенціны „ўсухую” абыграла каманду Італіі ў „Фіналісіме” — 3:0. Лідэр „нябесна-блакітных” Ліянэль Месі асіставаў партнёрам у эпізодах з першым і трэцім узяццямі брамы і заваяваў свой другі трафей у складзе нацыянальнай зборнай. Матч паміж італьянцамі і аргентынцамі прайшоў у рамках новага фармату – „Фіналісіма” – у якім сустракаліся пераможцы чэмпіянату Еўропы і Кубка Амерыкі. Гульня адбылася на стадыёне „Уэмблі” ў Лондане, а перамогу аргенцінцам прынеслі дакладныя ўдары Марцінэса, Ды Марыі і Дзібалы.
Французскія арбітры будуць працаваць на матчы Беларусі і Славакіі
УЕФА прыначыў арбітраў на чарговыя сустрэчы групавога этапа Лігі нацый. Першы паядынак зборнай Беларусі ў 3-й групе лігі С з камандай Славакіі рассудзіць жаночая брыгада французскіх рэферы на чале са Стэфані Фрапар. Гэтая сустрэча адбудзецца 3 чэрвеня ў сербскім Нові-Садзе. Там жа беларускія футбалісты правядуць яшчэ два свае хатнія паядынкі: 6 чэрвеня з азербайджанцамі і 10 чэрвеня са зборнай Казахстана.
Свёнтэк выйшла ў паўфінал „Ралан Гарос”, выйграўшы 33-і матч запар
Першая ракетка свету, польская тэнісістка Іга Свёнтэк святкавала 33-ю перамогу запар. Лідэр сусветнага рэйтынгу выйшла ў паўфінал „Ралан Гарос”-2022. У 1/4 фінале Швёнтэк абыграла Джэсіку Пегулу з ЗША — 6:3, 6:2. Больш за Швёнтэк матчаў запар выйгравалі толькі дзве тэнісісткі: Вінус (35) і Серэна Уільямс (34). У матчы за выхад у фінал полька сустрэнецца з расіянкай Дар’яй Касаткінай.
Забалоцін падпісаў кантракт з „Мяшкоў Брэст”
Расійскі брамнік Дзяніс Забалоцін падпісаў кантракт з „Мяшкоў Брэст”. Пагадненне разлічана да лета 2024 года, паведамляе прэс-служба клуба. Забалоцін нарадзіўся ў Цімашэўску – невялікім мястэчку ў 70 кіламетрах ад Краснадара. Там пачынаў займацца гандболам у мясцовай секцыі, а потым перабраўся ў СКІФ і ўжо ў 17 гадоў дэбютаваў за асноўную каманду, дзе выступаў на працягу сямі сезонаў. У пяці апошніх розыгрышах чэмпіянату Расіі ён адбіў больш за трыццаць працэнтаў кідкоў, а ў 2020-м з паказчыкам 36% і зусім стаў лепшым сярод брамнікаў Суперлігі. У 2017 годзе Забалоцін стаў уладальнікам Кубка Расіі. Брамнік з’яўляецца кандыдатам у зборную Расіі. У 2020 ён прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы.
Шостак перайшоў у менскае „Дынама”
Беларускі галкіпер Канстанцін Шостак на правах арэнды перайшоў у хакейнае менскае „Дынама”. У папярэднім сезоне 22-гадовы брамнік выступаў у КХЛ за „Северсталь”. У складзе чарапавецкага клуба Шостак згуляў у 13 матчах, у якіх адбіваў 92,3% кідкоў. Затым Канстанцін перайшоў у „ЮП” з чэмпіянату Фінляндыі, дзе правёў 31 гульню (каэфіцыент надзейнасці – 3,26). У траўні мінулага года Шостак згуляў за зборную Беларусі тры матчы на чэмпіянаце свету.
Таксама стала вядома, што клубную прапіску з менскага „Дынама” на „Северсталь” зменяць беларусы Аляксандр Сувораў і Павел Дзянісаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]