Фіналісты футбольнага Кубка Беларусі вызначацца ў Барысаве і Салігорску



Сёння, 26 красавіка, пасля паўфіналаў у адказ стануць вядомы ўдзельнікі фінальнага матчу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе.

Першы сённяшні паўфінальны паядынак пройдзе ў Салігорску, дзе мясцовы „Шахцёр” прыме футбалістаў „Слуцка” (пачатак у 18.00). Першая сустрэча гэтых сапернікаў у Слуцку завяршылася перамогай гарнякоў з лікам 2:1, і цяпер прайграўшым будзе вельмі цяжка ўзяць рэванш і выйсці ў фінал. Футбалісты „Слуцка” ўпершыню ў сваёй гісторыі дабраліся да паўфінальнай стадыі кубкавага розыгрышу. У 1/4 фіналу яны адолелі па суме дзвюх сустрэч жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ” (0:1 у гасцях і 2:0 дома), якое ў мінулым годзе стала ўладальнікам Кубка краіны. Салігорскі „Шахцёр” у чвэрцьфінале без асаблівых праблем узяў верх над прадстаўніком 2-га дывізіёна нацыянальнага першынства – гомельскім „Лакаматывам” (3:0 і 2:1).

Другі сённяшні матч адбудзецца на полі „Барысаў-Арэны” ў 20.30 – фіналіст мінулага розыгрышу БАТЭ згуляе з берасцейскім „Дынама”. На сваім полі берасцейцы паказалі выдатную гульню і выйгралі ў лепшага беларускага клуба з лікам 2:0. Аднак каманда Аляксандра Ермаковіча не збіраецца здавацца і мае намер адыграцца.

Абедзве сустрэчы будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала „Беларусь 5”.

Фінальны паядынак 26-га розыгрышу Кубка Беларусі адбудзецца 28 траўня ў Гародні. Год таму жодзінскія тарпедаўцы адолелі ў вырашальнай кубкавай сустрэчы барысаўцаў у серыі пасляматчавых пенальці.

belta.by