Фінальны этап „Снежнага снайпера” перанесены на 3-4 сакавіка



Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне „Снежны снайпер” пройдзе 3-4 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту „Раўбічы”.

Фінал „Снежнага снайпера” павінен быў прайсці 24-25 лютага, аднак аргкамітэтам было прынята рашэнне перанесці на больш позні тэрмін з-за ўмоў надвор’я.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне „Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба – адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў клуба. З моманту свайго з’яўлення ў 2007 годзе гэтыя спаборніцтвы занялі лідзіруючую пазіцыю па масавасці ўдзелу сярод аналагічных турніраў. Толькі ў першым „Снежным снайперы” на старты выйшлі больш за 200 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Беларусі. У спаборніцтвах удзельнічаюць юныя любіцелі біятлона, якія не навучаюцца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.

Юныя спартсмены спаборнічаюць у трох узроставых групах: малодшай (11-12 гадоў), сярэдняй (13-14 гадоў) і старэйшай (15-16 гадоў). Спачатку яны выходзяць на старты на школьных, раённых і абласных этапах „Снежнага снайпера”, а самыя меткія і хуткія змагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.

belta.by