Фіяска моладзевай футбольнай зборнай Беларусі



Моладзевая зборная Беларусі па футболе саступіла Харватыі з лікам 0:4 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы.

Матч адбыўся ў Гародні на стадыёне „Нёман” у прысутнасці паўтары тысячы гледачоў і прайшоў пад кантролем каманды з Балкан. У гасцей забітымі мячамі вызначыліся Марцін Якаліш, Іван Шуньіч, Ален Халілавіч і Ёсіп Брэкала.

Беларусы маюць у сваім актыве 11 ачкоў пасля 8 гульняў і займаюць толькі 4-е месца ў групе, дзе лідзіруюць грэкі, якія набралі 22 ачкі. Заключныя дзве гульні ў адборавым цыкле да чэмпіянату Еўропы моладзевая зборная Беларусі правядзе 11 кастрычніка з Чэхіяй на сваім полі і 16 кастрычніка на выездзе з Грэцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя