ФК „Манчэстэр Юнайтэд” папоўніў калекцыю галоўных еўрапейскіх трафеяў



Футбольны клуб „Манчэстэр Юнайтэд” папоўніў калекцыю галоўных еўрапейскіх трафеяў. Гэта стала магчымым пасля перамогі англійскай каманды ў фінале Лігі Еўропы над галандскім „Аяксам” з лікам 2:0.

Многім аматарам футбола складана паверыць, але адзін з самых тытулаваных клубаў свету ні ў сярэдзіне 20-га стагоддзя, ні ў эпоху вядомага трэнера Алекса Фергюсона не перамагаў у Лізе Еўропы (раней гэты турнір называўся Кубак УЕФА). У Стакгольме, дзе прайшоў фінал, „Манчэстэр Юнайтэд” намаганнямі Поля Погба змог адкрыць лік ужо на 18-й хвіліне матчу. Пасля перапынку на 48-й хвіліне Генрых Мхітаран ударам праз сябе павялічыў перавагу ў ліку – 2:0.

Манкуніянцы заваяваў ганаровы трафей, а адзін з лідараў клуба Златан Ібрагімавіч, які з-за траўмы не прымаў удзелу ў вырашальным паядынку, радаваўся перамозе не менш за партнёраў.

„Манчэстэр Юнайтэд” да галоўных клубных трофеяў у Еўропе – Лізе чэмпіёнаў, якую ён выйграваў тройчы (1968, 1999, 2008), і Кубка ўладальнікаў кубкаў (1991) дабавіў перамогу ў Лізе Еўропы.

У сезоне-16/17 у футбольных еўракубках засталося вызначыць пераможцу толькі ў адным турніры – Лізе чэмпіёнаў. 3 чэрвеня на стадыёне „Міленіум” у Кардыфе мацнейшы клуб Еўропы выявяць мадрыдскі „Рэал” і турынскі „Ювентус”.

belta.by