ФК „Менск” просіць пазбавіць акрэдытацыі каментатара БГТРК



ФК „Менск” звярнуўся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса з просьбай адрэагаваць на некарэктныя выказванні тэлекаментатара Уладзіслава Татура ў адрас прэс-сакратара клуба Аляксандра Томіна.

Томін каментаваў інтэрнэт-трансляцыю паядынку 1-га тура беларускага першынства „Менск” – „Віцебск”. Татур палічыў, што яго праца „дэвальвуе і без таго патрапаны беларускі футбол”.

ФК „Менск” просіць старшыню БГТРК прыняць меры па недапушчэнні падобных выпадкаў і ў далейшым не прыцягваць журналіста да працы на матчах з удзелам клуба.

У афіцыйнай паперы на імя кіраўніка БФФ згадваецца 19-ы артыкул рэгламенту чэмпіянату Беларусі і ўтрымліваецца просьба разгледзець пытанне аб пазбаўленні Татура акрэдытацыі.

1

2