ФК „Мінск” выйшаў ў 1/8 фіналу Кубку Беларусі



У розыгрышы футбольнага Кубку Беларусі адбыліся заключныя сустрэчы 1/16 фіналу. Апошнімі ўдзельнікамі 1/8 фіналу сталі футбалісты „Мінска”, якія перамаглі ў Наваполацку мясцовы „Нафтан” з мінімальнай перавагай – 1:0. Таксама перамогі святкавалі яшчэ два прадстаўнікі вышэйшай лігі нацыянальнага першынства. Магілёўскі „Дняпро” разграміў у гасцях віцебскі „Газавік” — 5:0, а дзяржынскі „Арсенал” таксама на выездзе абыграў „Ліду” 3:1. Раней у 1/8 фіналу прабіліся „Гомель”, барысаўскі БАТЭ, гарадзенскі „Нёман”, „Віцебск”, менскае „Дынама”, сталічны „Энергетык-БДУ”, мазырская „Славія”, жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”, „Іслач” з Мінскага раёна, салігорскі „Шахцёр”, берасцейскае „Дынама”, „Слуцк” і бабруйская „Белшына”. Вельмі рэдкі выпадак, калі ў 1/8 фіналу выйшлі клубы толькі вышэйшай лігі.

Павел Паўлючэнка ў складзе „Тэрмалікі” пачаў падрыхтоўку да новага сезону

Польская „Тэрмаліка” пачала вучэбна-трэніровачны збор у Вадзіславе Сілезскім, які працягнецца да 2 ліпеня. У складзе футбольнай каманды з Няцэчы на збор адправіўся беларускі галкіпер Павел Паўлючэнка. Па выніках мінулага сезона „Тэрмаліка” заняла 16-е месца ў турнірнай табліцы экстракласы і вылецела ў першую лігу.

Раналду можа перайсці ў „Баварыю”, калі клуб пакіне Левандоўскі

Форвард зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду можа перайсці ў „Баварыю”. Па інфармацыі As, партугалец вырашыў пакінуць „Манчэстэр Юнайтэд”, бо ў клуба няма шанцаў на трафеі. Падпісаць 37-гадовага форварда можа „Баварыя”. Гэты варыянт разглядаецца на выпадак, калі Роберт Левандоўскі сыдзе з клуба гэтым летам. Атачэнне Раналду ўжо ведае пра цікавасць з боку мюнхенцаў. У мінулым сезоне нападнік забіў 18 мячоў за 30 гульняў у чэмпіянату Англіі.

Сасновіч і Міхалікава выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру ў Бад-Хомбургу

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і славачка Тэрэза Міхалікава выйшлі ў паўфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у нямецкім Бад-Хомбургу з прызавым фондам 251 тысяча даляраў. У чвэрцьфінале яны перамаглі беларуску Лідзію Марозаву і амерыканку Кейтлін Крысціян – 4:6, 6:4, 10:3.

„Будаўнік” згуляе ў чэмпіянаце Расеі-2022/23

Менскі „Будаўнік” уключаны ў склад удзельнікаў мужчынскага чэмпіянату Расеі-2022/23 па валейболе. Пра гэта паведамляе прэс – служба клуба. Усяго ў турніры прымуць удзел 16 каманд. Мінчане выступалі ў чэмпіянаце Расіі ў сезоне-2011/12 і занялі тады 13-е месца. У мінулым сезоне „Будаўнік” саступіў „Шахцёру” ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі і ўзяў срэбра.

ЕГФ прадставіла спіс каманд, якія прэтэндуюць на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў. Месцы расейскіх і беларускіх клубаў вакантныя

ЕГФ прадставіла спіс каманд, якія зарэгістраваліся для ўдзелу ў мужчынскай Лізе чэмпіёнаў. Ужо вядомы дзевяць клубаў, якія атрымалі фіксаваныя месцы ў турніры па рэйтынгу сваіх краін. Сярод іх польскі „Кельцэ”. Цяпер ЕГФ засталося размеркаваць сем уайлд-кард. У мужчынскім турніры сярод спаборнікаў пропуску 13 клубаў, у тым ліку „Вісла”. Месцы расейскіх і беларускіх клубаў засталіся вакантнымі, бо дзве краіны адхілены ад усіх міжнародных турніраў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]