Forbes назваў сама дарагія спартовыя брэнды



Амерыканскі часопіс Forbes назваў самыя дарагія спартовыя брэнды году. Рэйтынг складаецца з чатырох катэгорый: спартоўцы, кампаніі, падзеі і каманды. У спісе спартоўцаў наперадзе баскетбаліст „Кліўленда” Леброн Джэймс, кошт персанальнага брэнда якога ацэньваецца часопісам у 37 мільёнаў даляраў. У спіс самых дарагіх спартовых кампаній трапілі Nike (кошт брэнда ацанілі ў 19 мільярдаў даляраў), а таксама ESPN (16,5 мільярда) і Adidas (5,8 мільярда). У спісе самых дарагіх каманд лідыруе бейсбольны клуб „Нью-Ёрк Янкіз” (521 мільён даляраў). У тройку таксама ўвайшлі мадрыдскі „Рэал” (484 мільёны) і „Барселона” (438 мільёнаў).

Беларускае Радыё Рацыя