Футбаліст Арцём Мілеўскі завяршыў кар’еру
Пра гэта 36-гадовы ўкраінскі футбаліст беларускага паходжання Арцём Мілеўскі абвясціў відэазвароце на сваім YouTube-канале „Миля”:
– У любых краінах футбалісты павінны трэніравацца, заўсёды думаць пра футбол і гэтак далей. Падпісваемся на канал „Миля”, ставім лайкі і званочкі. Што я буду рабіць далей, вы пабачыце на маім YouTube-канале. Пакуль!
Гулец зборнай Украіны па футболе на клубным узроўні паспеў пагуляць і ў беларускім чэмпіянаце. У складзе футбольнага клуба „Дынама-Брэст” у 2019 годзе Арцём Мілеўскі, які гуляў на пазіцыі нападніка, узяў чэмпіёнскі тытул.
Беларускае Радыё Рацыя
