Футбаліст „Нёмана” пагуляе за „Ягелонію”



Беластоцкая „Ягелонія” і гарадзенскі „Нёман” падпішуць пагадненне, згодна з якім паўабаронца беларускага клуба Павел Савіцкі, на правах арэнды, будзе гуляць за каманду Міхала Пробежа. Кіраўніцтва гарадзенскага клуба дамовілася з Савіцкім, што той падпіша кантракт з „Нёманам”, пасля чаго будзе аддадзены ў гадавую арэнду белостоцкаму клубу.

Інфармацыю падцвердзіў адзін з уладальнікаў „Ягелоніі” Цэзары Кулеша:

– Усё падрыхтавана, я еду ў Гародню. Трэба абгаварыць, як гэта будзе выглядаць, бо ён таксама павінен будзе з’явіцца ў Беластоку, яму трэба зрабіць дазвол на працу. Я падпішу адпаведныя дакументы і калі ўжо будзе падпісана, Павел пагадзіўся, будзе ў нас працягваць кар’еру.

Павел Савіцкі лічыцца адным з самых таленавітых беларускіх футбалістаў свайго пакалення. У мінулым сезоне ён правёў за гарадзенскі „Нёман” 30 матчаў, у якіх забіў 11 галоў і аддаў тры галявыя пасы. Падпісанне пагаднення пра яго трансфер адбудзецца сёння.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя