Футбалісты БАТЭ дамагліся чацвёртай перамогі ў чэмпіянаце Беларусі



Барысаўскі БАТЭ вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, здабыўшы чацвёртую перамогу запар.

Сваю чарговую вікторыю падапечныя Алега Дулуба здабылі ў гасцях у „Віцебска” дзякуючы голу Міхаіла Гардзейчука, які вызначыўся на 28-й мінуце гульні – 1:0.

Вынікі астатніх матчаў: „Луч” (Менск) – „Слуцк” – 0:3, „Дынама” (Менск) – „Гомель” – 2:1, „Тарпеда” (Менск) – „Нёман” (Гародня) – 0:1, „Іслач” (Менскі раён) – „Гарадзея” – 0:0, „Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) – „Мінск” – 2:1, „Днепр” (Магілёў) – „Шахцёр” (Салігорск) – 1:1, „Дынама” (Берасце) – „Смалявічы” – 2:2.

Становішча ў групе лідараў пасля 4-х тураў: БАТЭ – 12 ачкоў, „Дынама” (Менск) – 10, „Слуцк” – 8, „Днепр” – 8, „Віцебск” – 7, „Тарпеда-БелАЗ” – 7.

belta.by