Футбалісты БАТЭ пачынаюць сезон з новым спонсарам



Першы матч 28-га чэмпіянату Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ правялі з новым лагатыпам на гульнявой форме – тытульным спонсарам 14-разовых чэмпіёнаў стаў Мінскі трактарны завод. Пагадненне аб партнёрстве падпісалі генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка і старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі, паведамілі ў прэс-службе барысаўскага клуба.

На думку кіраўнікоў, супрацоўніцтва абяцае быць плённым і выгадным і для МТЗ, і для ФК БАТЭ. Падпісанае сёння пагадненне разлічана на год. Да гэтага тытульным спонсарам барысаўскага клуба быў „Белдзяржстрах”.

1 сакавіка БАТЭ прымаў дэбютанта лігі «Смалявічы» і мінімальна перамог 1:0.

belta.by