Футбалісты „Дынама-Брэст” праедуць па горадзе з Кубкам Беларусі



Футбалісты „Дынама-Брэст” праедуць па цэнтральных вуліцах горада з Кубкам Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце брэсцкага клуба.

Радасць ад заваявання трафея жыхары горада над Бугам змогуць раздзяліць разам з камандай вечарам 8 чэрвеня. Ад стадыёна „Брэсцкі” двухпавярховы аўтобус з ігракамі і Кубкам на борце адправіцца ў 18.00. У суправаджэнні байкераў і машын Дзяржаўтаінспекцыі працэсія праедзе па вуліцах Гогаля – Леніна – Машэрава – Маскоўская – да выезду з абласнога цэнтра.

Там калона зробіць разварот, накіруецца на вул. Піянерскую і адтуль паедзе да плошчы Алімпійскай славы. З маршрутам перамяшчэння можна азнаёміцца на сайце гарвыканкама. Там, на пляцоўцы ля Лядовага палаца, у 19 гадзін адбудзецца цырымонія ўшаноўвання „Дынама-Брэст”. Паклоннікі футбола змогуць адсвяткаваць гістарычную перамогу ў кампаніі футбалістаў і трэнерскага штаба, пагутарыць з імі ў нефармальнай абстаноўцы, сфатаграфавацца з трафеем і ігракамі, а таксама ўзяць аўтограф. Гасцей свята будуць забаўляць клубны маскот Брэстаман, запрошаны дыджэй.

Уладальнікам Кубка Беларусі-2017 клуб з Берасця стаў 28 траўня. Ігракі „Дынама-Брэст” у серыі пенальці абыгралі ў фінале сапернікаў з салігорскага „Шахцёра” – 1:1 (пен. 10:9). Гэты рэзультат даў магчымасць берасцейцам аформіць выхад у Лігу Еўропы.

Папярэдні раз футбалісты з горада над Бугам заваёўвалі Кубак краіны ў 2007 годзе, калі перамаглі БАТЭ.

belta.by