Футбалісты ФК „Маладэчна” апранулі кашулькі з выявай загінулага дэманстранта
6 месяцаў таму
Футбалісты ФК „Маладэчна” выйшлі на матч у майках са здымкам загінулага дэманстранта – Мікіты Крыўцова.
Крыўцоў быў фанатам „Маладэчна” і такім чынам футбалісты ўшанавалі яго памяць.
Мікіту Крыўцову было 28 гадоў. Сям’я шукала яго 10 дзён. Сувязь з ім знікла 12.08, у апошні дзень паслявыбарчых зверстваў АМАПу. Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ нейралогіі і нейрахірургіі ў Менску.
Мікіта Крыўцоў нарадзіўся ў Вілейцы, але нейкі час жыў у Маладэчне, яго сям’я жыве ў Жодзіне.
Крыніца: tribuna_by