Францыя і Бельгія вызначылі першага фіналіста чэмпіянату свету



Першым фіналістам чэмпіянату свету па футболе стала зборная Францыі, якая перамагла ў паўфінальным матчы Бельгію – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў на  51-й хвіліне сустрэчы Юмціці.

***

На чэмпіянаце свету па футболе ў Расеі сёння, 10 ліпеня, стане вядомы першы ўдзельнік фіналу.

У Санкт-Пецярбургу ў 21.00 зборная Францыі згуляе з камандай Бельгіі. Гэта сустрэча будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала „Беларусь 5”.

Другі паўфінал адбудзецца 11 ліпеня ў Маскве – Англія – Харватыя.

Пераможцы паўфінальных сустрэч 15 ліпеня на полі маскоўскага стадыёна „Лужнікі” згуляюць у галоўным паядынку за Кубак свету, а прайграўшыя 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу разыграюць бронзу сусветнага першынства.

belta.by