Футбалісты „Крумкачоў” дамагліся перамогі на старце ЧБ



Футбалісты „Крумкачоў” дамагліся перамогі на старце чэмпіянату Беларусі, абыграўшы ў першым туры з мінімальным лікам 1:0 супернікаў з „Віцебска”.

Адзіны мяч быў забіты ў канцы першага тайма. Яго аўтарам на 41-й хвіліне стаў абаронца Міхаіл Калугін. „Крумкачы” пасля поспеху над „Віцебскам” займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы. Лідарства на старце чэмпіянату захапілі футбалісты менскага „Дынама”, якія на выездзе разграмілі магілёўскі „Днепр” – 3:0.

Другі тур пачнецца ў канцы бягучага тыдня. 8 красавіка сустрэнуцца: „Іслач” (Менскі раён) – „Нёман” (Гародня), „Славія” (Мазыр) – „Гарадзея”, „Віцебск” – „Днепр” (Магілёў). У нядзелю 9 красавіка згуляюць „Дынама” (Менск) – „Нафтан” (Наваполацк), „Шахцёр” (Салігорск) – „Гомель”, БАТЭ (Барысаў) – „Мінск”, „Крумкачы” (Менск) – „Дынама” (Берасце). Заключны матч другога тура адбудзецца 10 красавіка. Футбалісты „Слуцка” на сваім полі прымуць супернікаў з „Тарпеда-БелАЗ”.

belta.by