Футбалісты „Ліверпуля” і „Рэала” першымі выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў



Першымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў сталі дзеючы пераможца мадрыдскі „Рэал” і англійскі „Ліверпуль”.

Мадрыдскія футбалісты пасля дамашняй вікторыі над „Пары Сен-Жэрменам” 3:1 у сталіцы Францыі згулялі строга па ліку. Аддаўшы ініцыятыву парыжанам, госці знайшлі свае шанцы ў контратаках. На 51-й мінуце гульні лідар „Рэала” Крышціяну Раналду адкрыў лік, праз 20 мінут гаспадары аднавілі раўнавагу пасля гола Эдынсана Кавані, а хутка ў чарговым контрвыпадзе Каземіра ўстанавіў канчатковы рэзультат – 2:1 на карысць мадрыдцаў.

У іншай пары 1/8 фіналу ўсё стала зразумела пасля першай сустрэчы, калі англійскі „Ліверпуль” 14 лютага разграміў у гасцях „Порту” – 5:0. Гульню ў адказ на полі свайго „Энфілд Роўд” каманда Юргена Клопа правяла без асаблівай рызыкі, завяршыўшы яе ўнічыю – 0:0.

Астатнія паядынкі за выхад у чвэрцьфінал галоўнага кантынентальнага турніру адбудуцца на наступным тыдні:

13 сакавіка

„Манчэстэр Юнайтэд” (Англія) – „Севілья” (Іспанія; першы матч – 0:0);

„Рома” (Італія) – „Шахцёр” (Украіна; 1:2);

14 сакавіка

„Барселона” (Іспанія) – „Чэлсі” (Англія; 1:1);

„Бешыкташ” (Турцыя) – „Баварыя” (Германія; 0:5).

belta.by