Футбалісты „Шахтара” адмовіліся ад надпісаў „Слава ўкраінскай арміі”



Перад матчам 13-га тура чэмпіянату Украіны супраць „Карпат” футбалісты данецкага „Шахтара” адмовіліся ад футболак з надпісам „Слава ўкраінскай арміі”. Львоўскі клуб упэўнены, што адмовіцца ад футболак гульцам „гарнякоў” параіла кіраўніцтва на чале з Рынатам Ахметавым.

– Слава ўкраінскай арміі – з такім лозунгам на белых футболках на поле стадыёна „Україна” выйшлі толькі гульцы „Карпат”. У сваю чаргу, данецкая каманда ад такой падтрымкі воінаў, якія робяць усё магчымае, каб вызваліць родны Данецк для самога „Шахтара”, адмовілася.

 Цікава, што гаворку дыктара па стадыёне і падтрымку „Карпатамі” украінскай арміі гульцы „Шахтара” гэтак жа, як і трыбуны, сустрэлі апладысментамі. Напэўна, была б іх воля, гульцы не адмовіліся б і ад футболак.

Відавочна, адмовіцца ад іх „параіла” кіраўніцтва „Шахтару”, – гаворыцца ў справаздачы аб матчы на афіцыйным сайце львавян.