Футбольная Чэхія перамагла Нідэрлянды



Прайшлі матчы першага тура ў групе B кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2016. Уэльс вырваў перамогу ў Андоры, прайграючы цягам гасцявога матчу. Уэльс адыграўся дзякуючы дублю Гарэта Бэйла. Боснія дома нечакана прайграла Кіпру – 1:2. У групе H у Осла зборная Нарвегіі прымала зборную Італіі. Сустрэча скончылася перамогай «Скуадры адзуры» з лікам 2:0. У Заграбе зборная Харватыі перайграла Мальту. Матч скончыўся перамогай Харватыі з лікам 2:0, галы на рахунку паўабаронцы Лукі Модрыча і форварда Андрэя Крамарыча. У групе A Чэхія ў Празе перамагла Нідэрланды, гульня скончылася з лікам 2:1. Вырашальны мяч на 91-й хвіліне забіў Вацлаў Піларж. У іншым матчы Ісляндыя буйна выйграла на сваім полі ў Турцыі 3:0. Азербайджан прайграў Балгарыі 1:2, а Казахстан і Латвія пераможцу не выявілі – 0:0. Беларускае Радыё Рацыя