Футбольная зборная Уэльсу выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету



5 чэрвеня вызначыўся апошні ўдзельнік чэмпіянату свету ў Катары ад Еўропы. У фінальным стыкавым матчы Уэльс прымаў на сваім полі ў Кардыфе дружыну Украіны. На характар сустрэчы істотна паўплываў моцны дождж.

Украіна атакавала больш і намнога часцей біла па браме супернікаў, аднак у першым тайме голавы поспех святкавалі гаспадары поля. Гарэт Бэйл выконваў штрафны, а Андрэй Ярмоленка нешчаслівым чынам скіраваў мокры мяч галавой ва ўласную браму. На 40-й хвіліне ў штрафной валійцаў здарыўся спрэчны эпізод, але арбітр пасля прагляду VAR не прызначыў пенальці.

У другім тайме ўсе высілкі ўкраінцаў так і не прынеслі ім забітага мяча – выніковыя 1:0 на карысць Уэльса. Украіна ўпершыню прайграла матч пры кіраванні трэнера Аляксандра Петракова.

У фінальнай частцы мундыялю зборная Уэльса згуляе ў групе В з дружынамі Англіі, Ірана і ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]