“Дынама-Брэст” правёў першую прэс-канферэнцыю ў новым сезоне



Футбольны клуб “Дынама-Брэст” правёў першую прэс-канферэнцыю ў новым сезоне. На ёй быў прадстаўлены новы гулец кантракт каманды – Жуніор Этундзі. Каментуе спартыўны дырэктар «Дынама-Брэст» Сяргей Кавальчук:

Мы будуем клуб і трэба думаць пра сённяшні дзень і тых футбалістаў, якія ёсць у нас цяпер, але і заўсёды трэба думаць пра маладых. Жуніор у нас з 1999 года. Прынамсі ён малады хлопец з еўрапейскім пашпартам які хоча паказаць і давесці, што ў нашым чэмпіянаце ён будзе граць не апошнюю ролю.

“Усё будзе залежыць ад Жуніора, я бачыў што хлопцы ў камандзе досыць добра яго прынялі. Дай бог каб ён з намі рос і дапамагаў камандзе дабівацца новых поспехаў”, — зазначыў Сяргей Кавальчук. Сам футбаліст гуляе на пазіцыі паўабаронцы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце