Футбольны “Нёман” “прыплыў”



Спраўдзіліся прагнозы скептыкаў на далейшы шлях гарадзенскага “Нёману” да Лігі Еўропы.

У сустрэчы другога кваліфікацыйнага раўнду гэтага турніру на полі ісляндскага “Хабнарф’ёрдзюра” гарадзенцы не змаглі выкласці нейкія важкія козыры і саступілі 0:2. Мячы ў гаспадароў поля забілі Гуднасан (42-я хвіліна) і Б’ёрнсан (80-я).

Паколькі ў першым матчы на полі “Нёмана” была зафіксаваная нічыя – 1:1, далей ідуць прадстаўнікі астраўной дзяржавы. Беларускае Радыё Рацыя