Футбольны турнір прыхадскіх брацтваў праваслаўнай моладзі Падляшша



Жаноча-мужчынскія футбольныя каманды прыхадскіх брацтваў праваслаўнай моладзі з Орлі, Бельска Падляшскага, Гайнаўкі, Дубіч Царкоўных і Сямятыч спаборнічаюць у Орлі ў Брацкім турніры па футболу.

 

На думку апякуна Брацтва праваслаўнай моладзі ў Орлі, айца Андрэя Жукавіцкага, асноўная ідэя турніра – інтэграцыя моладзі, якая дзейнічае пры праваслаўных прыходах.

– Гэта ініцыятыва брацтва нашай эпархіі Варшаўска-Бельскай. Добра калі моладзь сама прыходзіць да бацюшкі і просіць можа яшчэ што можам зрабіць. Напрыклад, чаму яшчэ і спортам не заняцца, каб у гэты спосаб інтэграваць моладзь.

Турнір пачаўся малітвай у арлянскай царкве святога Сымона Слупніка, а завершыць яго супольная бяседа ля вогнішча.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара