Футбольныя спаборніцтвы ў Орлі



SONY DSCУ Орлі пачынаецца гмінны футбольны турнір за кубак войта гміны. Футбольныя каманды будуць змагацца на мясцовай футбольнай пляцоўцы “Орлік”. “Гэты турнір скіраваны толькі на футбольныя каманды нашай гміны”, – кажа войт Орлі:

–   Хочам трошкі актывізаваць моладзь і жыхароў гміны. Не павінны ж гуляць толькі маладыя – усе могуць. Тым больш маем найлепшыя спартыўныя пляцоўкі ў Бельскім павеце. Усё зроблена для таго, каб маладзёны і жыхары карысталіся імі.

Удзел у турніры прымуць каманды з вёсак Кошкі, Крывятычы, Кашэлі, Орля ды Маліннікі. Падвядзенне вынікаў пройдзе 24-га жніўня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара