Галкіпер менскага „Дынама” Юнас Энрат дыскваліфікаваны на адзін матч



 Галкіпер менскага „Дынама” Юнас Энрат дыскваліфікаваны на адзін матч.

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) дыскваліфікаваў Юнаса Энрата за ўдар саперніка бліном на адзін матч і аштрафаваў галкіпера. Інцыдэнт адбыўся ў час гасцявога матчу „Дынама” супраць падольскага „Віцязя”, у якім „зубры” пацярпелі паражэнне – 0:4.

Дзякуючы перамозе над „Дынама” хакеісты „Віцязя” перапынілі сваю шасціматчавую серыю паражэнняў. Менчукі прадоўжаць выязную серыю матчам 25 кастрычніка супраць маскоўскага ЦСКА. 27 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у Хельсінкі з „Ёкерытам”, а завершаць выступленне ў гасцях 29 кастрычніка сустрэчай з рыжскім „Дынама”.

belta.by