Гандбалісткі Беларусі выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету
Гандбалісткі зборнай Беларусі датэрмінова выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету.
У другім матчы адборавага турніру каманда пад кіраваннем славенскага трэнера Томажа Чатара разграміла дружыну Грэцыі – 28:18 (14:8).
За Беларусь у гэтым матчы закідвалі мячы: Шаманоўская, Васілеўская — па 5 галоў, Ахраменка, Яшчук — па 4, Коціна — 3, Несцярук, Сіліцкая, Ёжыкава — па 2, Канавал — 1.
У іншай сустрэчы дня Партугалія ўпэўнена адолела Італію – 34:20. Такім чынам беларускі сталі недасягальнымі для суперніц незалежна ад выніку апошняй гульні з Італіяй.
Група 3: Беларусь — 4 ачкі, Партугалія — 2, Грэцыя — 2, Італія — 0.
Матчы плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату свету пройдуць у чэрвені 2019 года. Супернікам зборнай Беларусі будзе нехта з удзельнікаў чэмпіянату Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя