Гандбалісткі прайгралі славенкам у адборы на Еўра



Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі пацярпелі другую паразу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года. У паядынку другога тура трэцяй кваліфікацыйнай групы падначаленыя Томажа Чатэра прайгралі ў Менску камандзе Славеніі з лікам 29:31. У фінальную стадыю кантынентальнага першынства трапяць па дзве лепшыя каманды з 7 адборачных груп.

«Дынама» Менск згуляла ўнічыю з «Шахцёрам»

Футбалісты менскага „Дынама” і салігорскага „Шахцёра” згулялі ўнічыю 1:1 у апошнім матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі. На 26-й хвіліне Дарка Бодул забіў за гасцей. Пасля перапынку ўжо гаспадары мелі перавагу і на 79-й хвіліне яны зарабілі пенальці, які ўпэўнена рэалізаваў Даніла. Лідыруе ў чэмпіянаце па-ранейшаму берасцейскае „Дынама”, якое набрала 58 ачкоў, на другім месцы „Шахцёр” – 54 ачкі, на трэцім БАТЭ — у яго 53 бала і гульня ў запасе.

«Ягелонія» саступіла лідару экстракласы

Беластоцкая «Ягелонія» на хатняй арэне прайграла лідару польскай экстракласы «Погань» Шчэцін з лікам 2:3 у матчы 10-га тура. Галы за „Ягу” забілі Хуан Камара і Хесус Імаз, а за гасцей забівалі Себасцьян Кавальчык, Адам Букса і Адам Фрачак. Каманда Ірэніўша Мамрота цяпер займае 6-е месца ў турнірнай табліцы.

«Юнацтва» у серыі булітаў перамагло «Нёман»

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі хакеісты менскага „Юнацтва”, саступаючы па ходу сустрэчы дзве шайбы, змаглі зраўняць лік і перамагчы гарадзенскі „Нёман” у серыі булітаў — 3:2. Вырашальны штрафны кідок выканаў Усевалад Кашкар.

Сербы – чэмпіёны, у Польшчы – бронзавыя медалі

Зборная Сербіі выйграўшы ў фінале чэмпіянату Еўропы па валейболе ў каманды Славеніі з лікам 3:1 заваявала тытул наймацнейшай дружыны кантынента ўпершыню з 2011 года. Польшча абыграла Францыю ў матчы за трэцяе месца з лікам 3:0 і заваявала бронзавыя медалі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]