Гандбалісты Беларусі пачнуць з чэмпіёнаў свету



Стаў вядомы расклад матчаў чэмпіянату свету па гандболе сярод мужчынскіх каманд, які пройдзе ў пачатку новага года ў Катары. Зборная Беларусі свой першы паядынак у папярэдняй групе “А” правядзе 16 студзеня з адным з галоўных фаварытаў сусветнага першынства – дзейным чэмпіёнам планеты камандай Іспаніі. Затым падначаленыя Юрыя Шаўцова згуляюць са славенцамі і з бразільцамі, памераюцца сілай з чылійцамі, а завершаць першы этап гульнёй са зборнай Катара. Беларускае Радыё Рацыя