Гандбалісты БГК саступілі „Райн Левену” ў матчы Лігі чэмпіёнаў



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў драматычным матчы саступіў на выездзе ў Лізе чэмпіёнаў нямецкаму „Райн Левену”.

У гэтым паядынку БГК настройваўся на перамогу, памятаючы дамашні поспех у першай палове сезона. Тады берасцейцы перамаглі чэмпіёнаў Германіі з лікам 30:28. Другім нумарам не гулялі „мяшкоўцы” і ў гасцях у „Райн Левена”. Матч атрымаўся ўпартым з першых хвілін. Да сярэдзіны тайма берасцейскія гандбалісты зрабілі спробу вырвацца наперад, паспяхова рэалізаваўшы задуманае. Першая палавіна сустрэчы засталася за БГК – 12:11.

Са старту другога тайма „Райн Левен” рахунак выраўнаваў, а праз час павялічыў адрыў. Але адставанне берасцейцаў хутка нівеліравалі. Да апошніх секунд не было зразумела, хто ж у гэтым процістаянні выйдзе пераможцам. Гаспадарам пляцоўкі ўсё ж такі атрымалася ўзяць рэванш за мінулае паражэнне – 25:24. Акрамя ўпартай барацьбы „мяшкоўцы”, яшчэ адным прыемным момантам у матчы можна назваць гульню Арцёма Кулака. У адсутнасць лідараў Дзмітрыя Нікуленкава і Аляксандра Цюменцава ён не разгубіўся і забіў у вароты сапернікаў 6 мячоў.

Берасцейскі гандбольны клуб ужо вырашыў задачу па выхадзе ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. З якога месца (пятага або шостага) ён выйдзе ў плэй-оф, пакажуць вынікі апошніх дзвюх сустрэч. Так, 4 сакавіка падапечным Сяргея Бябешкі трэба будзе правесці дамашні паядынак супраць македонскага „Вардара”. Потым 11 сакавіка адбудзецца выязны матч з польскім „Віве”.

belta.by