Гандбол. Польшча-Беларусь-27:27
7 траўня ў Плоцку гандбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з дружынай Польшчы – 27:27. Пасля першага тайма беларусы былі наперадзе 15:13. У другім тайме ўжо Польшча вырвалася наперад.
У канцоўцы за 2 хвіліны да канца наперадзе былі гаспадары пляцоўкі – 27:25. Аднак падапечныя Юрыя Шаўцова знайшлі ў сабе сілы ўратаваць матч. Спярша Іван Броўка рэалізаваў сямімятровы, а потым Уладзіслаў Кулеш параўняў лічбы на табло. А на апошніх секундах Сяргей Шыловіч мог прынесці беларусам 2 ачкі, але не трапіў у брамку.
Напомнім, што ў папярэдняй гульні Беларусь упэўнена адолела Польшчу з лікам 32:23.
У гэты ж дзень каманда Сербіі ўпэўнена перамагла дружыну Румынію – 27:22.
Такім чынам становішча ў турнірнай табліцы пасля 4 тураў стала такім: Сербія – 6 ачкоў, Беларусь – 5, Румынія – 4, Польшча – 1.
Беларусі засталося правесці ў адборы два матчы: 15 чэрвеня ў гасцях з Румыніяй і 18 чэрвеня дома з Сербіяй.
Беларускае Радыё Рацыя