Гарадзенец дэбютаваў за беластоцкую “Ягелонію”



“Ягелонія” Беласток прайграла «Кароне» Кельцы з лікам 1:2 ў матчы футбольнага чэмпіянату Польшчы. У першым сёлетнім матчы на беластоцкім стадыёне госці з самага пачатку атакавалі. Аднак у першым тайме ніводная каманда не адкрыла лік. Адразу пасля перапынку два мячы, пасля розыгрышу штрафных, забілі госці з Кельцаў.

DSC06492

Капітан «Кароны» Павал Галанскі адзначае важнасць заваяваных трох ачкоў:

– Мы ўсведамлялі, што «Ягелонія» моцная ў контратаках . І цэлы матч мы рабілі ўсё для таго, каб не апынуцца ў сітуацыі, калі мы будзем атакаваць, а «Ягелонія» здзейсніць дзве-тры добрыя контратакі і заб’е ў нашыя вароты.

На 66-ай хвіліне у камандзе «Ягелоніі» дэбютаваў беларус Павел Савіцкі. Пасля яго атакі напрыканцы матча, суддзя прызначыў пенальці для «Ягі». Кажа трэнер беластачанаў Міхал Пробеж:

– Яго гульню можна ацаніць як пазітыўную. Зараз нас чакае вельмі складаны матч у Познані з “Лехам”.

„Ягелонія” пасля 22-х тураў чэмпіянату Польшчы знаходзіцца на другім месцы і мае 38 ачкоў. Першае месца і 39 ачкоў – у „Легіі” Варшава. „Ягелонія” чарговы матч правядзе з „Лехам” ў Познані.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Лукаша Леанюка