Гарадзенскі „Нёман” перамог „Віцебск”



У матчы 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі гарадзенскі „Нёман” на сваім полі прымаў нязручнага апошнім часам для сябе суперніка – ФК „Віцебск”. Гаспадары поля на гэты раз перамаглі 1:0.

Першы тайм прайшоў у цэлым у роўным змаганні. А вось у другой палове Ігар Кавалевіч выпусціў на замену свайго джокера – малады кыргызскі легіянер Гулжыгіт Алыкулаў, гулец моладзевай дружыны сваёй краіны, істотна дадаў вастрыні дзеянням нёманцаў. Так што заканамерна менавіта ён забіў адзіны і вырашальны мяч у сустрэчы. Пры ліку 1:0 рэальных шанцаў адыграцца ў віцеблянаў не было.

фота з сайту футбольнага клубу „Нёман”

„Нёман” набраў 6 ачкоў і часова выйшаў на 6-е месца турнірнай табліцы.

Яшчэ ў адным спатканні тура, у пятніцу, ФК „Мінск” і магілёўскі „Дняпро” разышліся мірам –0:0. Гэта першае ачко дняпроўцаў у бягучым чэмпіянаце.

Беларускае Радыё Рацыя