Гарадзенскі „Нёман” выйшаў у паўфінал плэй-оф



Гарадзенскі „Нёман” у пяціматчавай серыі плэй-оф экстралігі абыграў „Гомель” і стаў трэцім паўфіналістам. У стартавы перыяд каманда з горада над Нёманам нанесла па брамцы супернікаў два кідкі, і яны абодва апынуліся дакладнымі. Гамяльчане, зрэшты, у даўгу не засталіся. Яны змаглі ўтрымліваць інтрыгу да трэцяга перыяду. Але ў выніку, шайба Арцёма Ляўшы апынулася вырашальнай 3:2.

Зборныя Францыі і Аўстрыі замянілі каманды Расіі і Беларусі на чэмпіянаце свету 2022 па хакею

Хакеісты з Францыі і Аўстрыі выступяць на чэмпіянаце свету-2022 па хакеі замест зборных Расіі і Беларусі, адпаведнае рашэнне было прынята Міжнароднай федэрацыяй хакея і абнародавана на афіцыйным сайце арганізацыі. Пасля дадзеных змен склад груп выглядае наступным чынам:

Група A: Германія, Данія, Італія, Казахстан, Канада, Францыя, Славакія і Швейцарыя.

Група B: Аўстрыя, Вялікабрытанія, Латвія, Нарвегія, ЗША, Фінляндыя, Чэхія і Швецыя.

Чэмпіянат свету пройдзе з 13 па 29 траўня ў фінскіх гарадах Хельсінкі і Тампэрэ.

У выпадку допуску да наступнага сезона мужчынская зборная Беларусі зможа заяўляць на гонкі толькі чацвярых чалавек.

У Холменколене завяршыўся мужчынскі спрынт па праграме Кубка свету па біятлоне

Гэта была заключная дысцыпліна сезона ў залік Кубка нацый. Адхіленая ад апошніх трох этапаў мужчынская зборная Беларусі заняла ў выніку 14-е месца, якое ў выпадку допуску нацыянальнай каманды да наступнага сезона дазволіць заяўляць на гонкі з раздзельным стартам толькі чацвярых удзельнікаў. У сёлетнім сезоне заявачная квота беларусаў складала пяць удзельнікаў.

Эфектны гол Бахара прынёс мінскаму „Дынама” перамогу над „Мінскам”

Мінскае „Дынама” святкавала перамогу над „Мінскам” у выязным матчы 1-га тура вышэйшай лігі – 1:0. Адзіны гол на 55-й хвіліне забіў нападнік „Дынама” Іван Бахар.

Данііл Мірошнікаў працягне кар’еру ў „Гомелі”

21-гадовы абаронца Данііл Мірошнікаў працягне кар’еру ў „Гомелі”. „Тэрмін дзеяння кантракта разлічаны на два гады. Будучы гульцом „Руху”, з сярэдзіны 2019 года Данііл на правах арэнды выступаў за „Энергетык”-БДУ і сумарна правёў 50 гульняў чэмпіянату за гэтую каманду, вызначыўся двума забітымі мячамі. Выклікаўся ў юнацкую і маладзёжную”. зборныя Беларусі.

«Ад імя жыхароў Мідлсбра і Цісайда футбольны клуб «Мідлсбра» перадасць сваю частку выручкі ад матчу шостага раунда Кубка Англіі супраць «Чэлсі» на гуманітарную дапамогу Украіне. Раней «Чэлсі» папрасіў правесці матч з «Мідлсбра» пры пустых трыбунах, паколькі з-за санкцый не зможа прадаць квіткі сваім заўзятарам. «Мідлзбра» адмовіў у просьбе. Пазней Футбольная асацыяцыя Англіі паведаміла, што па выніках перамоў лонданскі клуб адклікаў сваю просьбу. Матч „Мідлсбра” – „Чэлсі” пройдзе cёння на стадыёне „Рыверсайд”, які змяшчае 35 100 гледачоў.

Алімпійская чэмпіёнка Анаіс Бяскон аб’явіла аб завяршэнні кар’еры

Вядомая французская біятланістка Анаіс Бескон завершыць кар’еру пасля гэтага сезона. „Былі ўзлёты і падзенні, траўмы, выдатныя сустрэчы, сяброўскія адносіны, падарожжы ў новыя краіны, а таксама подыўмы і медалі! Пабудавала сябе дзякуючы біятлону. Цяпер я пераварочваю старонку, каб працягнуць свой шлях”, — напісала Бяскон у інстастаграм. Бяскон – алімпійская чэмпіёнка 2018 года і чэмпіёнка свету-2016 у змешанай эстафеце, двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, уладальніца 13 асабістых подыумаў Кубка свету.

Беларускае Радыё Рацыя