Герасімаў прайграў у 1/16 фіналу турніру ў Індыі



Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў завяршыў выступы на турніры катэгорыі АТР-250 у індыйскай Пуне. Беларус пацярпеў паразу ад Эміла Руўсувуоры з лікам 0:6, 6:7. У першай партыі Ягор Герасімаў не ўзяў ніводнага гейма. У другім сэце ён стаў дзейнічаць значна мацней, на тай-брэйку меў 5 сетболаў, але так і не здолеў зраўняць лік. Прызавы фонд турніру складае 430,5 тысяч даляраў.

„Нёман” справіўся са „Слуцкам” на турніры Белазавец-2022

У рамках стартавага тура групы 2 турніру Белазавец-2022 гарадзенскі „Нёман” узяў верх над „Слуцкам” – 2:1. Ужо на 11-й хвіліне Валерый Жукоўскі адкрыў лік у гульні, рэалізаваўшы пенальці. Адразу пасля перапынку Ягор Зубовіч замацаваў поспех гарадзенцаў, забіўшы з перадачы Уладзіслава Вараксы. У сярэдзіне другога тайма Слуцк скараціў адставанне ў ліку пасля аўтагола гарадзенцаў. Аднак выратаваць сустрэчу ў каманды Бразевіча не выйшла. У іншым матчы гэтай групы „Іслач” адолела „Арсенал” з лікам 2:0. У наступным туры Нёман згуляе супраць „ваўкоў”, а „Слуцк” праэкзаменуе „Арсенал”.

Былы галкіпер менскага „Дынама” Максім Плотнікаў падпісаў кантракт з „Шахцёрам”

Брамнік Максім Плотнікаў падпісаў кантракт з „Шахцёрам”.

Як паведамляе прэс-служба „гарнякоў”, пагадненне з гульцом разлічана на 2 гады. З 2019 года Плотнікаў выступаў за менскае „Дынама”. У мінулым сезоне вышэйшай лігі брамнік на поле не выходзіў.

Украіна згуляе з Расеяй у паўфінале чэмпіянату Еўропы-2022 па футзале

Стаў вядомы сапернік зборнай Украіны па паўфінале чэмпіянату Еўропы-2022 па футзале. У паўфінале турніру ўкраінцы будуць змагацца з Расеяй, якая напярэдадні ў чвэрцьфінале адолела Грузію (3:1). Паўфінальны паядынак паміж Украінай і Расеяй запланаваны на 4 лютага. Напярэдадні Украіна справілася з Казахстанам 5:3 у чвэрцьфінале. Такім чынам, украінцы выйшлі ў 1/2 фінала чэмпіянату Еўропы ўпершыню з 2005 года.

Зборная Рэспублікі Карэі па футболе выйшла на ЧС-2022

Зборная Рэспублікі Карэі па футболе адабралася на чэмпіянат свету-2022, які пройдзе ў канцы года ў Катары. У восьмым туры фінальнага этапа азіяцкага адбору паўднёвакарэйцы абыгралі каманду Сірыі – 2:0. Такім чынам, у сваёй групе зборная Карэі дакладна не зойме месца ніжэй за другое, якое і гарантуе прамы выхад на Чэмпіянат свету. За два матчы да заканчэння кваліфікацыі карэйцы маюць у актыве 20 балаў, у найбліжэйшага пераследніка – зборнай ААЭ – толькі 9.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]