Гімнастка Кацярына Галкіна перамагла на міжнародным турніры



Адна з лідарак зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Кацярына Галкіна заняла першае месца ў шматбор’і на этапе Кубка свету ў Берліне ў катэгорыі „чэлендж”.

Другое месца заняла расіянка Юлія Бравікава (70,150), трэцяе – яе суайчынніца Кацярына Селязнёва (68,750).

Бронзавую ўзнагароду ў скарбонку зборнай Беларусі прынесла каманда ў групавых практыкаваннях – Анастасія Рыбакова, Марыя Кацяк, Ганна Гайдукевіч, Ганна Швайба, Маргарыта Авадзінская і Арына Цыцыліна атрымалі 35,300 бала.

Яны саступілі Украіне, якая заняла другое месца (36,050), і расіянкам (37,200) – першае месца.

 БЕЛТА