Гол Ільі Шкурына ў Маскве. Фанаты скандавалі „Жыве Беларусь!”
Беларускі нападнік Ілья Шкурын прынёс перамогу маскоўскаму ЦСКА ў матчы чэмпіянату Расеі супраць „Тамбова” – 2:1. Ён забіў вырашальны мяч на 55-й хвіліне.
Пасля голу Шкурына трыбуны ў Маскве пачалі скандаваць „Жыве Беларусь!”. Гэта быў першы мяч Шкурына ў афіцыйных матчах за ЦСКА.
Трэба нагадаць, што учора Ілья Шкурын заявіў, што адмаўляецца гуляць за зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.
Трэнер ЦСКА, іншы беларус, Віктар Ганчарэнка ў сваю чаргу таксама запатрабаваў сумленнага падліку галасоў і абурыўся жорсткімі дзеяннямі АМАПу.
Беларускае Радыё Рацыя
