“Гол Радзівонава не павінен быць залічаны…”



Спецыялісты далі ацэнку спрэчнай сітуацыі ў матчы паміж барысаўскім БАТЭ і гарадзенскім “Нёманам”.

Нагадаем, што ў 29-м туры першынства Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ здабыў перамогу над гарадзенскім «Нёманам» — 3:1, але ў выпадку з другім голам суддзі не заўважылі, як барысаўскі нападнік Віталь Радзівонаў падыграў сабе рукой. Спрэчны момант выклікаў скандальны рэзананс, а сам футбаліст выказаўся, што, маўляў, забіў гол правільна.

Не зусім этычна ацэньваць дзеянні калег, але гол Радзівонава не павінен быць залічаны, – распавёў на ўмовах ананімнасці адзін вядомы беларускі арбітр. – Футбаліст падыграў мяч рукой, а пасля яго забіў у браму. Але, напэўна, у гэты момант суддзя заняў няўдалую пазіцыю, ён быў перакрыты ігракамі і не бачыў момант, калі Радзвіонаў згуляў рукой. Незразумела толькі, чаму не дапамог разабрацца ў сітуацыі памочнік суддзі, які стаяў побач. І калі футбаліст кажа, што яго рука знаходзілася “ў натуральным становішчы”, гэта таксама не апраўданне. На ўсіх семінарах суддзям тлумачаць элементарнае правіла – калі мяч трапляе ў штрафной у руку нападніка, трэба даваць свісток”.

Па словах яшчэ аднаго арбітра, у гэтай сітуацыі не варта шукаць “падводныя камяні”, ролю згуляў чалавечы фактар.

Суддзя проста не бачыў момант з Радзівонавым, а таму і не даў свісток пра фол”, – дадаў ён.

А вось футбаліст гарадзенскага “Нёмана” Павел Савіцкі пракаментаваў сітуацыю даволі эмацыйна: “Віншую з чарговым купленым чэмпіёнствам! Нічога новага”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота by.tribuna.com

[manual_related_posts]