Гол Ярамчука, які выйшаў на замену, прынёс „Бенфіцы” нічыю ў гульні з „Аяксам”



Напярэдадні прайшоў першы матч у рамках 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж лісабонскай „Бенфікай” і амстэрдамскім „Аяксам”.  Супрацьстаянне завяршылася з лікам 2:2.

Гулец амстэрдамцаў Душан Тадзіч адкрыў лік у матчы. Затым Себасцьен Алер зраўняў лік у гульні, адправіўшы мяч у сваю браму. Алер прыйшоў у штрафную «Аякса» дапамагчы абароне, але ў выніку зрэзаў мяч у сваю браму пасля прастрэлу Яна Вертонгена.

Пасля гэтага амстэрдамцы выйшлі ўперад. На 29-й хвіліне Юрыен Тымбер злева прастрэліў у штрафную, Алер пасля выратавання брамніка ўгадаў з адскокам, дабіўшы мяч у сетку. Аднак лісабонцы зраўнялі лік у гульні на 72-й хвіліне матчу. Вызначыўся ўкраінец Раман Ярамчук, які выйшаў на замену за 10 хвілін да гала. Партугальцы выйшлі ў хуткую контратаку. З ударам Гансалу Рамуша пад перакладзіну галкіпер справіўся, адбіўшы мяч у эфектным скачку перад сабой, а Ярамчук апярэдзіў абаронцу, галавой дабіўшы мяч ў сетку. У матчы  „Атлетыка” і „Манчэстэр Юнайтэд” таксама была зафіксаваная нічыя 1:1.

На 7-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў нападнік «Атлетыка» Жаау Фелікс. Выніковую перадачу аддаў абаронца мадрыдскай каманды Рэнан Лодзі. На 80-й хвіліне 19-гадовы шведскі форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Энтані Эланга зраўняў лік, забіўшы гол пасля перадачы паўабаронцы манкуніянаў Бруну Фернандэша.

„Ліверпуль” адправіў шэсць мячоў у  „Лідса” і яшчэ два вынікі

„Ліверпуль” разграміў „Лідс” у матчы 19-га тура чэмпіянату Англіі – 6:0. Салах і Манэ аформілі па дублю, яшчэ па голу забілі Маціп і Ван Дэйк. У іншых матчах дня «Бёрнлі» сенсацыйна абыграў «Тотэнхэм» 1:0. „Уотфард” на сваім полі саступіў „Крыстал Пэлас” – 1:4.

Сяргей Сазончык стаў гульцом БАТЭ

Паўабаронца Сяргей Сазончык стаў гульцом БАТЭ.
„Выхаванец футбольнага клуба „Мінск” прайшоў праз юнацкія каманды розных узростаў сталічнага клуба. З 2017 года — гулец дубліруючага складу мінчан. У другой палове сезона-2018 стаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды, за якую дэбютаваў у 2019 годзе.

Усяго ў вышэйшай лізе правёў 42 матчы. У 2021 годзе выступаў за маладзёжную зборную Беларусі і згуляў 2 гульні.

Кельцэ” з Каральком перамог „Матор” з Боханам і Пухоўскім

Польскі „Кельцэ” на хатняй арэне ўпэўнена перамог украінскі „Матор” у матчы мужчынскай Лігі чэмпіёнаў — 33:27. У гаспадароў Арцём Каралёк закінуў тры мячы, у гасцей Барыс Пухоўскі вызначыўся чатыры разы, Вячаслаў Бохан адзначыўся трыма дакладнымі кідкамі.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў горадзе Доха

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў горадзе Доха з прызавым фондам 2 мільёны 300 тысяч даляраў.  У 1/8 фіналу другая ракетка свету абыграла швейцарку Жыль Тайхман – 6:2, 6:1. Сустрэча працягвалася гадзіну 5 хвілін. У 1/16 фіналу Арына Сабаленка ўпэўнена перамагла францужанку Алізэ Карнэ і выйграла ў двух сэтах – 6:2, 6:2.

Авечкін усталяваў унікальны рэкорд у гісторыі НХЛ

Капітан «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксандр Авечкін усталяваў унікальны рэкорд, паведамляе NBC Sports. Расійскі нападнік стаў адзіным гульцом у гісторыі НХЛ, які закінуў найменьш 30 галоў у 16 сезонах за адну каманду. Гэтага дасягнення ён дамогся ў матчы з «Нэшвіл Прэдатарз». На стадыёне „Брыджстоун-Арэна” ў Нэшвіле у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі „драпежнікі” прымалі „Вашынгтон Кэпіталз”. Госці святкавал перамогу з лікам 4:1. У гэтай сустрэчы Авечкін аформіў дубль, забіўшы 30-ы і 31-ы галы ў бягучым сезоне і спыніўшы серыю з шасці матчаў без закінутых шайб.

Адзначу, што не менш за 16 сезонаў з 30+ галамі таксама правёў Майк Гартнэр (на яго рахунку 17 такіх сезонаў), аднак форвард за гэты час пагуляў у складзе пяці розных каманд.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]