Гульні ХК „Дынама-Менск” наведваюць звыш за 13 тыс. гледачоў



Хатнія гульні ХК «Дынама-Менск» у сярэднім наведваюць звыш за 13 тыс. гледачоў, паведамілі ў прэс-службе хакейнага клуба.

Матч «Дынама» і «Сочы» 1 кастрычніка наведаў 12.621 глядач. У сярэднім хатнія гульні «зуброў» збіраюць 13280 чалавек. Гэта найлепшая сярэдняя наведвальнасць за апошнія пяць сезонаў. У сезоне 2014/2015 на хатніх сустрэчах менчукоў прысутнічалі 14120 заўзятараў. Тады «Дынама» стала трэцяй камандай у Еўропе па наведвальнасці.

Бліжэйшыя матчы падапечныя Крэйга Вудкрафта правядуць дома з чалябінскім «Трактарам» (3 кастрычніка) і казанскім «Ак Барсам» (6 кастрычніка).

zviazda.by