І ўсё ж Аляксандр Хацкевіч!?



Паводле апошніх звестак галоўным трэнерам нацыянальнай футбольнай дружыны Беларусі будзе прызначаны Аляксандар Хацкевіч. Праўдападобна, што гэта вырашана, нягледзячы на зыход бліжэйшай таварыскай сустрэчы з камандай Мексікі.

Яшчэ месяц таму Хацкевіч у Кіеве, дзе жыве стала пасля завяршэння гульнёвай кар’еры, правёў перамовы з першым намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі футболу Сяргеем Сафар’янам.  А ў лістападзе Хацкевіч прыязджаў на сустрэчу ўжо ў Менск.

Варта дадаць, што на клубным роўні ў беларускім футболе Аляксандр Хацкевіч прыкметных поспехаў не дамагаўся. Аднак яму сімпатызуюць многія гульцы з цяперашняга складу нацыянальнай дружыны.

Беларускае Радыё Рацыя