Іга Свёнтэк стала двухразовай чэмпіёнкай „Ралан Гарос”



Польская тэнісістка Іга Cвёнтэк (N1 ВТА) заваявала тытул чэмпіёнкі на „Ралан Гарос”. У фінале грунтовага турніру „Вялікага шлема” яна перайграла Коры Гаўф (23) з ЗША, аддаўшы ёй толькі чатыры геймы, — 6:1, 6:3. Гэта перамога стала для лідара сусветнага жаночага рэйтынгу 35-й запар. Такім чынам, яна параўнялася з рэкордам Вінус Уільямс. Для Свёнтэк у Парыжы гэта ўжо другі трафей. Яна была наймацнейшай яшчэ ў 2020 годзе.

Крысціна Дзмітрук выйшла ў фінал турніру ІТФ у Тбілісі

Беларуска Крысціна Дзмітрук (712) прабілася ў фінал турніру ІТФ у Тбілісі. У матчы 1/2 фіналу яна перайграла паўднёвакарэянку Са Хен Пак (362) — 7:6, 6:4. У фінале Дзмітрук згуляе з расейкай Анастасіяй Захаравай (205).

Роберт Левандоўскі ўзгадніў трохгадовы кантракт з „Барселонай”

Форвард „Баварыі” Роберт Левандоўскі ўзгадніў умовы кантракту з „Барселонай”. Пра гэта паведамляе аўтарытэтны інсайдэр Фабрыцыё Рамана. 33-гадовы нападнік дамовіўся аб 3-гадовым кантракце з каталонскім клубам, якому зараз неабходна ўзгадніць суму трансферу з „Баварыяй”. Роберт неаднаразова заяўляў пра намер пакінуць „Баварыю” летась, нягледзячы на ​​год кантракту з мюнхенскім клубам. Цікавасць „Барселоны” да польскага футбаліста пацвердзіў галоўны трэнер каталонцаў Хаві.

Крышціяну Раналду прызнаны найлепшым гульцом „Манчэстэр Юнайтэд” па выніках сезона

Партугальскі форвард Крышціяну Раналду атрымаў прыз сэра Мэт Басбі, стаўшы найлепшым гульцом „Манчэстэр Юнайтэд” па выніках сезона на думку фанатаў клуба. У сезоне-2021/22 37-гадовы партугалец правёў за „МЮ” 39 матчаў, забіў 24 мячы і аддаў 3 голавыя перадачы.

Аляксандр Хацкевіч можа стаць галоўным трэнерам луганскай „Зары”

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч можа ўзначаліць луганскую „Зару”, пасля сыходу Віктара Скрыпніка. Яго кантракт падышоў да канца, і спецыяліст вырашыў не заставацца ў камандзе. Канкурэнцыю Хацкевічу складзе трэнер „Крыўбасу” Аляксандр Бабіч, які гуляе ў Першай лізе, паведамляе ўкраінскі „Футбол 24” са спасылкай на інфармацыю журналіста Ігара Цыганыка.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]