Ігар Чумачэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскага „Дняпра”
„Галоўны трэнер футбольнага клуба „Днепр” Ігар Чумачэнка пакінуў свой пост. Чумачэнка узначаліў „Днепр” у студзені 2020 года і разам з камандай выйграў другую лігу.
„Супрацоўніцтва з галоўным трэнерам было спынена па пагадненні бакоў,” – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта „Дняпра „.
Вольга Сілкіна і Анастасія Пракапенка заваявалі золата чэмпіянату Еўропы
Вольга Сілкіна і Анастасія Пракапенка заваявалі золата чэмпіянату Еўропы па сучасным пяціборстве ў эстафеце. У актыве беларусак 1430 балаў. Другое месца занялі польскія спартоўкі Марта Кабецка і Наталля Даміняк. Трэцяе месца ў расейскіх пяціборак Ульяны Баташовай і Ганны Буряк. Чэмпіянат Еўропы па сучасным пяціборстве ў Ніжнім Ноўгарадзе будзе доўжыцца да 11 ліпеня.
Малдаўскі хаўбек Крысціян Дрос дапаможа „Славіі”
Малдаўскі паўабаронца Крысціян Дрос будзе выступаць за мазырскую „Славію”. У беларускі клуб Дрос перайшоў на правах арэнды да канца года са „Спартака” з Юрмалы. 23-гадовы Дрос далучыўся да латвійскага клубу год таму. У гэтым сезоне ён адыграў 12 матчаў.
Аляксей Шпілеўскі штампуе перамогі з „Эрцгебірге”
Былы галоўны трэнер Алмацінскага „Кайрата” Аляксей Шпілеўскі правёў першыя матчы на чале свайго новага клуба – „Эрцгебірге” з другой нямецкай бундэслігі. У рамках падрыхтоўкі да новага сезона „Эрцгебірге” правёў тры гульні. 1 ліпеня яны нанеслі буйную паразу „Айнтрахту” з Бамберга з лікам 5:0. 3 ліпеня “Эрцгебірге” правёў два матчы па 45 хвілін і ў абодвух перамог: над „Гройтэр Фюрт”-U23 з лікам 3:0 і „Аўэрбахам” – 4:1. Шпілеўскі ўзначаліў „Эрцгебірге” у пачатку чэрвеня. Кантракт разлічаны да канца чэрвеня 2024 года.
Гульцы НХЛ выступяць на Алімпіядзе-2022 у выпадку дамоўленасці па страхоўцы
Дэталёвая прапрацоўка пытання па страхаванні гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) ад любых рызык, уключаючы заражэнне на каронавірус, з’яўляецца галоўнай умовай удзелу хакеістаў лігі ў Алімпіядзе 2022 года. Пра гэта заявіў камісар НХЛ Гэры Беттмэн у Twitter. У ліпені 2020 года НХЛ заключыла калектыўную дамову з прафсаюзам гульцоў, у якім прапісана, што хакеісты, якія выступаюць у лізе, прымуць удзел у Алімпіядах 2022 і 2026 гадоў пры ўмове дасягнення дамоўленасці з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: прэс-службы ФК «Днепр Магілёў»
