Ігар Стасевіч стаў гульцом „Чайкі”



26-гадовы беларускі абаронца Дзмітрый Зіновіч падпісаў кантракт з бабруйскай „Белшынай”. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. У мінулым сезоне Зіновіч выступаў за „Іслач”, за якую згуляў 15 матчаў і аддаў 1 ​​галявую перадачу.

Футбольны клуб „Чайка” аб’явіў аб падпісанні кантракта з беларускім паўабаронцам Ігарам Стасевічам. Як паведамляе афіцыйны сайт клуба трэцяга расейскага дывізіёна, кантракт з 36-гадовым гульцом разлічаны на паўгода. Мінулы сезон Стасевіч правёў у салігорскім „Шахцёры”, дзе згуляў 22 матчы, у якіх забіў 2 галы і аддаў 4 галявыя перадачы.

Нападнік Дзмітрый Гомза перайшоў з „Гомеля” ў „Белшыну”. Сумарна футбаліст правёў 85 матчаў за „Гомель” у чэмпіянаце Беларусі. Забіў 31 мяч і аддаў 26 дзейсных перадач.

Ціхан Чайка стаў другой зоркай матчу ў WHL

У матчы рэгулярнага чэмпіянату WHL „Прынс-Альберт” перайграў „Медысін-Хат” з лікам 4:1. У пераможцаў беларускі брамнік Ціхан Чайка адбіў 23 з 24 кідкоў і быў прызнаны другой зоркай сустрэчы. У цяперашнім сезоне ў яго актыве 32 гульні, дзе ён адбіў 89,7 працэнтаў кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 3,08, адзначае belarushockey.com.

Уладзіслаў Калячонак зноў выкліканы „Арызонай” з фарм-клуба ў НХЛ

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак зноў выкліканы „Арызонай” з фарм-клуба ў НХЛ. У гэтым сезоне АХЛ 20-гадовы гулец абароны набраў 14 (2+12) балаў у 33 гульнях за „Тусон” пры паказчыку карыснасці „+1”. У НХЛ у актыве беларуса чатыры паядынкі пры паказчыку карыснасці „-1”.

Ілля Івашка пацярпеў паразу на старце турніру АТП у Дубаі

У матчы першага раунда буйнога турніру АТП у Дубаі беларускі тэнісіст Ілья Івашка (N 45 АТП) прайграў прадстаўніку Паўднёвай Карэі Квон Сун Ву (60) з лікам 3:6, 2:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 17 хвілін.

УЕФА вядзе перамовы аб пераносе фіналу Лігі Чэмпіёнаў з Санкт-Пецярбурга

Як паведамляе The Times, УЕФА вядзе перамовы аб пераносе фіналу Лігі Чэмпіёнаў з Санкт-Пецярбурга.
Гэтыя дзеянні звязаныя з тым, што Пуцін падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці непадкантрольных Украіне тэрыторый ДНР і ЛНР. „Некаторыя кіраўнікі УЕФА лічаць цалкам рэальнай магчымасць забароны балельшчыкам клубаў, якія ўдзельнічаюць у фінале, ездзіць у Расею, і распрацоўваюць планы на выпадак непрадбачаных абставін, каб знайсці альтэрнатывы Санкт-Пецярбургу”, – піша The Times.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]