Ілля Івашка абыграў 71-ю ракетку свету



Беларус Ілля Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу „Чэленджара” ў Браціславе, абыграўшы ў паядынку прадстаўніка першай сотні рэйтынгу АТП і другога „сеянага” спаборніцтваў вугорца Мартана Фучовіча – 3:6, 7:6 (7:5), 7:6 (9:7)

Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу гэтага ж турніру. У паядынку другога раўнда беларус, які займае 100-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракаўся са славакам Філіпам Харанскім, у якога 173-я пазіцыя ў рэйтынгу АТР, і перамог у двух сэтах – 6:3, 7:5

Віктар Шымусік сасланы ў другую лігу

Брыгада Віктара Шымусіка, якая абслугоўвала скандальны матч вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі „Дынама” (Берасце) – „Шахцёр” (Салігорск), атрымала прызначэнне на матч другой лігі нацыянальнага першынства „Арсенал” (Дзяржынск) – „Ашмяны” – БГУФК. І „Арсенал”, і „Ашмяны” – БГУФК ужо забяспечылі сабе выхад у першую лігу.

Абаронца „Нёмана” Мікіта Крыскін перайшоў у менскае „Дынама”

Абаронца Мікіта Крыскін стаў гульцом менскага хакейнага клуба „Дынама”. Са спартоўцам падпісаны аднабаковы кантракт да канца сезона. Гулец знаходзіўся ў менскім клубе на праглядзе, за гэты час ён правёў тры матчы: супраць рыжскага „Дынама”, „Салавата Юлаева” і „Трактара”. Абаронца салігорскага „Шахцёра” Раман Дастанко падпісаў праглядавы кантракт з менскім „Дынама”. Кантракт разлічаны да 17 лістапада, і ўжо сёння Раман правядзе першую трэніроўку з „зубрамі”, паведамляе суполка „Шахцёра” Укантакце.

Беларусы занялі трэцяе месца на Сусветнай юнацкай шахматнай Алімпіядзе ў Турцыі

Беларускія спартоўцы ўдала выступілі на Сусветнай юнацкай шахматнай Алімпіядзе, якая завяршылася ў Турцыі. Дзяніс Лазавік, Максім Царук, Іван Рунец, Арцём Сіняўскі і Аляксандр Тарасенка ў складзе зборнай Беларусі занялі трэцяе месца на прэстыжных спаборніцтвах. На вышэйшую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда Азербайджана. Сярэбраную ўзнагароду заваявалі ўзбекскія спартоўцы.

На матчы „Іслачы” з берасцейскім „Дынама” магчымы аншлаг

На матч 28-га тура чэмпіянату Беларусі „Іслач” – „Дынама” (Берасце) ужо прададзена больш за 1100 квіткоў, – паведаміў афіцыйны сайт „ваўкоў”. Гульня адбудзецца 10 лістапада на стадыёне ФК „Менск”. Пачатак у 15.30, аднак у сувязі з павышаным цікавасцю да матчу запуск на стадыён пачнецца за паўтары гадзіны да таго, у 14.00.

Венгер – галоўны прэтэндэнт на пост трэнера «Баварыі»

«Баварыя» вядзе пошукі новага галоўнага трэнера. Па дадзеных Bild, экс-трэнер «Хофенхайма» і «РБ Лейпцыга» Ральф Рангнік, які цяпер працуе ў спартовым дэпартаменце Red Bull, адмовіўся ад перамоваў з мюнхенцамі. Зараз галоўны фаварыт на пост трэнера «Баварыі» – Арсен Венгер. Раней паведамлялася, што Венгера разглядаюць у якасці часовага кандыдата, якога могуць запрасіць да канца бягучага сезона.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя