Ілля Івашка стаў пераможцам турніру ў Італіі



Беларускі тэнісіст Ілля Івашка стаў пераможцам турніру серыі „Чэленджэр” у італьянскім Артызеі з прызавым фондам 44,8 тысячы еўра.

У вырашальным паядынку беларус абыграў французскага тэнісіста Антуана Аана – 6:4, 3:6, 7:6 (7:3). Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін. На шляху да фінальнага матчу гэтага турніру Ілля Івашка перамог італьянца Матэа Віёлу – 6:1, 6:1, нямецкага тэнісіста Ёханэса Хаертайса – 7:6 (8:6), 6:3, чэха Томаша Махача – 7:6 (7:4), 7:6 (7:5) і расіяніна Аслана Карацэва – 6:4, 6:4.

Шымановіч і Шкурдай абнавілі рэкорды Беларусі

Беларускі плывец Ілля Шымановіч заняў другое месца на дыстанцыі 100 м брасам у фінале Міжнароднай лігі плавання, усталяваўшы рэкорд Беларусі 55.49 секунды. Адам Піці праплыў хутчэй за сусветны рэкорд. На дыстанцыі 100 м комплексам рэкорд краіны абнавіла Анастасія Шкурдай 57.59 секунды. Спаборніцтвы праходзілі ў 25-метровым басейне ў Будапешце.

Чэмпіён Беларусі можа вызначыцца ў апошнім туры

Усе фаварыты футбольнага чэмпіянату Беларусі святкавалі перамогі ў паядынках перадапошняга тура. Лёс усіх прызавых месцаў вырашыцца толькі пасля матчаў 30-га тура, якія пройдуць 28 лістапада. Лідары першынства футбалісты БАТЭ разграмілі на полі „Барысаў-Арэны” аднаго з аўтсайдараў турніру бабруйскую „Белшыну” з лікам 5:0. Галявы дубль у гэтай гульні аформіў лідар бамбардзірскай гонкі цяперашняга першынства Максім Скавыш, у актыве якога цяпер 19 забітых мячоў. Пасля гэтай паразы бабруйчане страцілі шанцы захаваць прапіску ў вышэйшай лізе. Галоўны канкурэнт барысаўчанаў у барацьбе за золата салігорскі „Шахцёр” перайграў у Берасці мясцовы „Рух” – 2:1. Яшчэ два прэтэндэнты на медалі дамагліся перамог на сваіх арэнах. У Жодзіне футбалісты „Тарпеда-БелАЗа” абыгралі „Іслач” – 2:0, а ў Гародні мясцовы „Нёман” адолеў гасцей са „Слуцка” з мінімальнай перавагай – 1:0. Дзеючы чэмпіён краіны берасцейскае „Дынама” перайграў на выездзе „Гарадзею” — 4:1, але пры любых раскладах страціў свой тытул перад апошнім турам чэмпіяната. Мінскае „Дынама” ў Маладзечне было мацней за сталічны „Энергетык-БДУ” — 3:2. Футбалісты „Смалявічаў”, якія пакідаюць элітны дывізіён, на сваім полі з буйным лікам прайгралі мазырскай „Славіі” – 0:3. Футбалісты „Мінска” разышліся мірам з „Віцебскам” – 2:2.

„Ліверпуль” разграміў „Лестэр” і падняўся на другое месца

„Лестэр” разгромна саступіў „Ліверпулю” ў матчы 9-га тура чэмпіянату Англіі – 0:3. Мерсісайдцы набралі 20 ачкоў і падняліся на другое месца ў табліцы, у „Лестэра” 18 балаў і чацвёртая пазіцыя. „Лідс” і „Арсенал” згулялі ўнічыю – 0:0. „Арсенал” ідзе 11-м у турнірнай табліцы з 13 ачкамі, у „Лідса” 11 балаў і 14-я пазіцыя. „Рэал Сасьедад” нанёс паразу „Кадысу” ў матчы 10-га тура чэмпіянату Іспаніі – 1:0. Клуб з краіны Баскаў лідыруе ў турнірнай табліцы з 23 ачкамі.

„Шахцёра” абыграў „Магілёў” у матчы чэмпіянату Беларусі

Хакеісты „Шахцёра” з буйным лікам абыгралі ХК „Магілёў” у матчы чэмпіянату Беларусі. Гульня завяршылася на карысць падначаленых Юрыя Файкова з лікам 7:1. З першых хвілін сустрэчы салігорская каманда захапіла тэрытарыяльную перавагу, якая перарасла ў закінутыя шайбы. На 13-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Ляўко. Яшчэ праз шэсць хвілін Андрэй Фяклістаў пасля перадачы Рамана Крыкуненкі падвоіў перавагу гарнякоў. У другім перыядзе магілёўцы змаглі скараціць розніцу ў ліку дзякуючы шайбе Сяргея Кукушкіна. Але далей закідвалі толькі гульцы „Шахцёра”. Спачатку Даніла Карабанаў аднавіў розніцу ў дзве шайбы. Аднак на гэтым каманда Юрыя Файкова не спынілася. Галявыя атакі Мікіты Ремезава, Арцёма Леснікова, Алега Пажыгана і Рамана Крыкуненкі давялі розніцу ў ліку паміж двума камандамі да буйной.

Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” перамаглі „Камунальнік-Магілёў”

Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” перамаглі „Камунальнік-Магілёў” у матчы чэмпіянату Беларусі. Гульня завяршылася на карысць падначаленых Віктара Бекшы з лікам 3:0. У складзе «Шахцёра» Уладзіслаў Бабкевіч зарабіў 17 ачкоў. У астатніх матчах 10-га тура чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх каманд былі зафіксаваныя наступныя вынікі: „Барысаў-БДУФК” саступіў абухаўскаму „Легіёну” – 1:3, віцебскі „Марка-ВДТУ” абыграў „Заходні Буг” – 3:1. Паядынак сталічнага МАПІДа супраць гомельскай „Энергіі” перанесены на больш позні тэрмін.

Зборная Беларусі па міні-футболе пачне адбор на ЧЕ матчам у Ізраілі

УЕФА зацвердзіў каляндар гульняў адборавага турніру чэмпіянату Еўропы па міні-футболе 2022 года. Зборная Беларусі свой стартавы матч у 5-й кваліфікацыйнай групе правядзе 8 снежня ў гасцях у каманды Ізраіля. Раней планавалася, што гэтая сустрэча пройдзе ў Менску. Прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы васьмі кваліфікацыйных груп, а таксама шэсць лепшых каманд, якія занялі другія месцы.

„Бярэсце” прабілася ў 1/8 фіналу

„Бярэсце” адолела „Істогу” з Косава ў матчы ў адказ 1/16 фіналу жаночага Кубка ЕГФ – 32:28. Беларускі клуб, які саступіў у першай гульні з лікам 30:33, прабіўся ў наступную стадыю турніру. У „Бярэсця” Анастасія Сівуха закінула восем мячоў.

Беларускае Радыё Рацыя