Ілля Івашка ўпершыню выйшаў у паўфінал турніру ATP



Беларускі тэнісіст Ілля Івашка ўпершыню ў сваёй кар’еры выйшаў у паўфінал турніру ATP.

Беларус (толькі 193 нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова выступае на спаборніцтвах у французскім Марсэлі. Услед за тытулаваным швайцарцам Станісласам Ваўрынкам, які не змог дагуляць сустрэчу, Івашка ў чвэрцьфінале ў трох партыях адолеў вядомага французскага тэнісіста Нікаля Маю (на сёння 100-я ракетка свету) – 4:6, 6:3, 7:5. 

Івашка выйшаў у паўфінал, дзе пазмагаецца з іншым французам – супрацьстаяць беларусу будзе Люка Пуй, 16-я ракетка свету. Матч пройдзе 24 лютага ўвечары. Беларускае Радыё Рацыя