Ілля Івашка выйшаў у 1/32 фіналу „Ралан Гарос”



Ілья Івашка (50 АТП) выйшаў у 1/32 фіналу „Ралан Гарос”.

У стартавым паядынку беларус у чатырох сэтах перамог гаспадара кортаў Бенуа Пэра (79 АТП) – 6:3, 7:5, 1:6, 7:5.

Зборная Швейцарыі па булітах адолела каманду Германіі на ЧС па хакеі

Зборная Швейцарыі ў заключным матчы групавога этапу чэмпіянату свету ў Хельсінкі перамагла каманду Германіі ў серыі булітаў – 4:3. Швейцарцы не прайгралі ніводнага матча на турніры і забяспечылі сабе першае месца ў групе „А” (20 ачкоў). У чвэрцьфінале каманда згуляе са зборнай ЗША. Германія па выніках групавога этапу заняла другое месца.

Зборная Швецыі адолела каманду Латвіі – 1:0. Такім чынам, зборная Латвіі засталася за бортам плей-оф.

УЕФА прапанаваў афіцыйны мяч фіналу Лігі чэмпіёнаў. На ім напісана „Мір”

УЕФА прэзентаваў афіцыйны мяч фіналу Лігі чэмпіёнаў-2021/22. На ім па-ангельску і па-руску напісана „Мір”. У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць „Ліверпуль” і „Рэал”. Матч адбудзецца 28 траўня ў Францыі, на стадыёне „Стад дэ Франс”. Пачатак – у 22.00 па беларускім часе.

На правядзенне ЧС-2023 прэтэндуюць толькі Тампэрэ і Рыга

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) на афіцыйным сайце аб’явіла, што адзінымі прэтэндэнтамі на правядзенне чэмпіянату свету 2023 года застаюцца Тампэрэ (Фінляндыя) і Рыга (Латвія), якія падалі сумесную заяўку. Сумесная заяўка Венгрыі і Славеніі была адклікана па ініцыятыве венгерскага боку. ІІХФ у красавіку аб’явіла, што Расея пазбаўлена права правядзення ЧС-2023, які павінен быў адбыцца ў Санкт-Пецярбургу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]