Ілля Шымановіч выйграў срэбра на ЧЕ па плаванні



Беларускі спартовец Ілля Шымановіч заняў другое месца на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у Казані.

У фінале дыстанцыі 100 м брасам Ілля паказаў час 55,77 секунды. Апярэдзіць беларуса змог толькі італьянец НікалаМарцінэнгі – 55,63 секунды. Анастасія Шкурдай заняла шостае месца
на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем.

Перамогу святкавала полька Аліцыя Тхож – 57,82 секунды.

Хакеісты менскага „Дынама” саступілі ніжагародскаму „Тарпеда” у матчы чэмпіянату КХЛ

Хакеісты менскага „Дынама” саступілі ніжагародскаму „Тарпеда” у матчы чэмпіянату КХЛ 0:4.
Мінчане адправіліся на двухматчавую выязную серыю без 13 хакеістаў асноўнага складу. Прычынай такога рашэння кіраўніцтва „Дынама” стаў вірус, які падхапілі гульцы „зуброў”.

Маскоўскі „Лакаматыў” і „Галатасарай” згулялі ўнічыю ў Лізе Еўропы

Футбалісты маскоўскага „Лакаматыва” набралі другі бал у Лізе Еўропы.

Упаядынку 4-га тура групы Е ў Стамбуле масквічы згулялі ўнічыю з турэцкім „Галатасараем” – 1:1. У самым канцы першага тайма Сафіян Фегулі вывеў гаспадароў наперад, а на 73-й хвіліне сустрэчы Франсуа Камана аднавіў раўнавагу ў ліку. Беларускі нападнікгасцей Віталь Лісаковіч выйшаў на поле ў стартавым складзе і ў перапынку быў заменены на Фёдара Смолава. Два тыдні таму масквічы саступілі турэцкай камандзе з лікам 0:1. У іншым матчы гэтага квартэта „Марсэль”на сваёй арэне згуляў унічыю з „Лацыё” 2:2.

Польская „Легія” саступіла ў Варшаве італьянскаму „Напалі” 1:4. Угрупе С англійскі „Лестэр” на хатняй арэне не змог абыграць маскоўскі „Спартак” 1:1.

Беларускія тэнісісткі прайгралі аўстралійкам з лікам 1:2 у Кубку Білі Джын Кінг

Беларускія тэнісісткі прайгралі камандзе Аўстраліі з лікам 1:2 у розыгрышы Кубка Білі Джын Кінг, які праходзіць у Празе.

У заключнай парнай гульні Аляксандра Сасновіч і Лідзія Марозава выйгралі ў аўстралійскага тандэму Элен Перэс / Алівія Гадэкі – 6:4, 6:4.

Да гэтага ў двух адзіночных паядынках перамогі святкавалі аўстралійкі.

Баксёр Аляксей Алфёраў выйшаў у фінал Чэмпіяната свету

Беларускі баксёр Аляксей Алфёраў стаў фіналістам чэмпіянату свету, які праходзіць у Бялградзе. Атлет з Гарадзенскайвобласці, які выступае ў катэгорыі 80 кг, у паўфінале не пакінуў шанцаў расійскаму баксёруСавелію Садоме. Такім чынам, Аляксей Алфёраў забяспечыў сабе  срэбра планетарнага форума. Раней бронзу спаборніцтваў выйграў Яўген Кармільчык у вазе 48 кг.

Крысціна Сазыкіна заваявала бронзавы медаль маладзёжнага Чэмпіяната свету па барацьбе

Беларуска Крысціна Сазыкіна выйграла бронзавы медаль маладзёжнага чэмпіянату свету па барацьбе ў Сербіі.

Ураджэнка Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, атрымаўшы шанц трапіць на п’едэстал маладзёжнага планетарнага форума, яго не ўпусціла. У паядынку за бронзу яна датэрмінова перамагла прадстаўніцу Латвіі Раміну Мамедаву – 10:0.

Золата ў катэгорыі 59 кг выйграла экс-украінка Ангеліна Лысяк, якая выступае за зборную Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя