Ілья Івашка і Ягор Герасімаў зачахлілі ракеткі на Уімблдоне



Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (161-ы нумар сусветнага рэйтынгу) саступіў у стартавым раўндзе кваліфікацыі Ўімблдонскага турніру.

У зацяжным першым сэце сапернік беларуса славенец Грэга Жэмля (237) выйграў на тай-брэйку – 7:6 (10:8), затым Івашка ўзяў рэванш – 6:3, але ў вырашальнай партыі поспеху зноў дабіўся славенскі спартсмен – 6:4.

Раней зачахліў ракетку яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (166), які саступіў у 1-м раўндзе кваліфікацыі брытанцу Аляксандру Уорду (855) – 6:1, 5:7, 3:6.

У кваліфікацыі парнага разраду беларус Аляксандр Буры і ўругваец Арыэль Бехар выйшлі ў 2-і круг кваліфікацыі, атрымаўшы перамогу над брытанскім тандэмам Люкам Бамбрыджам / Ллойдам Гласпулам – 7:5, 7:6 (8:6).

Каб прайсці ў лік удзельнікаў асноўнай сеткі Уімблдона ў адзіночным разрадзе, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры, у парным – два.

Трэці ў сезоне турнір серыі „Вялікага шлема” пройдзе на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба ва Уімблдоне з 3 па 16 ліпеня. У бягучым годзе яго прызавы фонд склаў 31,6 млн фунтаў стэрлінгаў.

belta.by