Ілья Івашка прайграў у першым крузе турніру ў Вашынгтоне



Ілья Івашка (126 АТП) не змог прабіцца ў другі круг турніру серыі „ATP World Tour 500” у Вашынгтоне.

У першым раўндзе беларускі тэнісіст прайграў французу Адрыяну Маннарына (66 АТП) – 5:7, 3:6.

Кірыленка перайшоў у «Карпаты»

18-гадовы паўабаронца Кірыл Кірыленка перайшоў у «Карпаты». Кантракт разлічаны на тры гады, паведамляе сайт клуба. Футбаліст будзе гуляць пад 95 нумарам. У студзені гулец пакінуў берасцейскае «Дынама» і перайшоў у БАТЭ. У гэтым сезоне Кірыленка згуляў у 15 матчах за дубль барысаўчан і забіў чатыры галы.

Беларускі паўабаронца Міхаіл Гардзяйчук, які пакінуў кастанайскі „Табол”, вядзе перамовы з некалькімі клубамі. Найбольшую актыўнасць праяўляюць берасцейскае „Дынама”, а таксама „Атыраў”. Экс-футбаліст „Табола” пакінуў кастанайскую каманду незадоўга да закрыцця трансфернага акна ў Казахстане, аднак на працягу месяца можа быць заяўлены за любую каманду як свабодны агент. У „Табол” Гардзяйчук перайшоў у зімовае міжсезонне і ў 20 матчах забіў тры мячы.

Менскае «Дынама» будзе гуляць на «фінскай» пляцоўцы

З наступнага сезона менскае «Дынама» будзе гуляць на хакейнай пляцоўцы «фінскага» тыпу, шырыня якой складае 28 метраў. Пра гэта паведаміў телеграм-канал клуба. Раней каманда гуляла на «еўрапейскай» пляцоўцы, шырыня якой складае 30 метраў. Генеральны дырэктар „зуброў” Дзмітрый Баскаў адзначаў, што перайсці на «канадскую» пляцоўку, якая 26 метраў, няма магчымасці.

Валейбалісткі Маркевіч і Каліноўская перайшлі ў чалябінскі „Дынама-Метар”

Валейбалісткі зборнай Беларусі Таццяна Маркевіч і Ганна Каліноўская працягнуць кар’еру ў чалябінскім „Дынама-Метары”. Нападніца Таццяна Маркевіч з’яўляецца адной з асноўных прымаючых зборнай Беларусі. За сваю кар’еру яна выступала ў беларускіх, турэцкіх, французскіх і румынскіх клубах. Цэнтральная блакавальная Ганна Каліноўская апошні сезон правяла ў складзе „Мінчанкі”. Чалябінскі „Дынама-Метар” у мінулым сезоне расейскай суперлігі заняў 11 месца.

Анатоль Пратасеня змяніў „Юнацтва” на польскую „Унію”

Нападнік „Юнацтва” Анатоль Пратасеня (1990) будзе выступаць у Польшчы. Хакеіст падпісаў гадавы кантракт з „Уніяй” з Асвенцыма. Пагадненне ўключае ў сябе опцыю падаўжэння яшчэ на адзін сезон, паведамляе афіцыйны сайт ФХБ. У мінулым сезоне Пратасеня выйграў сваё другое чэмпіёнства з „Юнацтвам”, правёўшы ў форме сталічнай каманды 53 матчы і набраўшы ў іх 32 (12+20) ачкі. „Унія” завяршыла рэгулярны чэмпіянат на 8-м месцы.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tennis.by